ОТКЛЮЧИТЬ ИЗОБРАЖЕНИЯ: ШРИФТ: A A A ФОН: Ц Ц Ц Ц

Камунальнік
Пружанскае КУВП

МЕНЮ

Нядаўна шматкватэрныя жылыя дамы пружанцаў актыўна наведвалі прадстаўнікі камунальнай службы. Нашы чытачы пацікавіліся прычынамі гэтых вячэрніх наведанняў. Адказаць на пытанне мы папрасілі начальніка разлікова-даведачнага цэнтра Пружанскага КУВП «Камунальнік» Наталлю Зялевіч.

 

- Наталля Мікалаеўна, раскажыце, што за рэйды былі арганізаваны па кватэрах нашых гараджан?

 

- Апошнім часам дастаткова востра паўстала пытанне неаплаты часткай грамадзян жыллёва-камунальных паслуг. Раней мы падчас падобных наведанняў больш рабілі ўпор на інфармаванне неплацельшчыкаў пра запазычанасць, праводзілі тлумачальныя гутаркі, давалі растэрміноўку на пагашэнне запазычанасці, то цяпер даводзіцца пераходзіць да крайніх мер.

 

- А якія «крайнія меры» Вы маеце на ўвазе?

 

- У першую чаргу – адключэнне ад паслуг водазабеспячэння. Менавіта з гэтай мэтай камісія масава наведала неплацельшчыкаў. Падобная мера з'яўляецца дзейснай для грамадзян, якія жывуць у камфортных умовах, карыстаюцца камунальнымі дабротамі: цёплая кватэра, халодная і гарачая вада, - але плату за гэта не хочуць уносіць. Калі слесар адключае ваду, то грошы на аплату паслуг у даўжнікоў знаходзяцца нашмат хутчэй. Трэба адзначыць, што падключэнне вады магчыма толькі пасля поўнага пагашэння запазычанасці і дадатковай аплаты за падключэнне.

 

- Які партрэт даўжніка-пружанца складваецца на сённяшні дзень?

 

- Галоўным чынам -- гэта звычайныя людзі, без нейкіх, як кажуць, шкодных звычак, проста не працуючыя. Напрыклад, падчас рэйду мы наведалі кватэру грамадзянкі Х., дзе ўтульна, чыста, але… паслугі не аплачваюцца ўжо некалькі месяцаў. Цяпер пастаяннай работы ў жанчыны няма, яе муж таксама не працуе, адсюль і запазычанасць.

Вядома, ёсць і такія даўжнікі, якія злоўжываюць алкаголем і жывуць, можна сказаць, адным днём. Як грамадзянін Д., які таксама афіцыйна нідзе не працаўладкаваны, але ўмовы жыцця ў гэтай кватэры вымушаюць жадаць лепшага. Для таго, каб ён падумаў, як аплаціць паслугі, кватэра была адключана ад вады. Наступная мера для гэтага даўжніка пры непагашэнні запазычанасці – высяленне.

 

- Наталля Мікалаеўна, што здзіўляе пры рабоце з такой катэгорыяй грамадзян?

 

- Здзіўляе тое, што паслугі мабільнай сувязі і інтэрнэт амаль усімі нашымі даўжнікамі аплачваюцца ўвесь час, мабільныя тэлефоны ў іх зусім не кнопкавыя, а новыя сучасныя мадэлі. Дарэчы, не так даўно судовыя выканаўцы пачалі выкарыстоўць такую меру ўздзеяння на даўжнікоў, як забарона на выкарыстанне мабільнай сувязі. Трэба адзначыць, што гэта таксама вельмі дзейсная мера.

Хачу звярнуць увагу яшчэ на адзін момант, які асабіста ў мяне выклікае неразуменне: чаму нельга своечасова заплаціць за кватэру, каб потым аплачваць з пянёй, якая налічаецца за пратэрміноўку платы? Пры неаплаце за 12 і звыш месяцаў яе памер бывае большы, чым асноўная запазычанасць. Гэтыя ж грошы можна выдаткаваць больш рацыянальна, асабліва чалавеку, які вымушаны строга эканоміць.

 

- Колькі чалавек мае запазычанасць за жыллёва-камунальныя паслугі ў нашым раёне?

 

- З больш чым 25 тысяч плацельшчыкаў жыллёва-камунальных паслуг штомесяц «забываюцца» аплаціць прыкладна 1,5 тысячы абанентаў. Пры тым каля адной тысячы – гэта грамадзяне, якія сапраўды забыліся, не паспелі і інш. - і ў выніку не заплацілі за 1-2 месяцы. Даўжнікам з невялікай сумай запазычанасці мы накіроўваем смс-паведамленне з напамінам і асноўная маса людзей адразу ўносіць аплату. А ў катэгорыю злосных неплацельшчыкаў трапляюць «усяго» 4-5 соцень грамадзян, з якімі нас даводзіцца працаваць на пастаяннай аснове.

 

- Якія меры найчасцей ужываюцца да такіх даўжнікоў?

 

- Тым, на каго смс-напаміны не дзейнічаюць, мы накіроўваем папярэджанні з указаннем сумы запазычанасці, наступная мера -- афармляем дакументы для спагнання запазычанасці, урэшце -- адключаем ваду, пра што мы ўжо казалі. А калі і гэта ўсё не спрацавала, -- высяляем даўжнікоў з займаемага імі жылля. Так, у 2022 годзе былі выселены пяць абанентаў, за бягучы перыяд 2023 года - ужо трое.

Варта мець на ўвазе, што спісы даўжнікоў перадаюцца ў розныя інстанцыі, у тым ліку банкі (тыя на гэтай падставе адмаўляюць грамадзянам у крэдытах). Цяпер судовыя выканаўцы сярод іншых ужываюць такія меры, як абмежаванне даўжнікам выезду за мяжу, канфіскуюць маёмасць у кошт запазычанасці, накладаюць арышт на кватэры.

 

- Якія пажаданні да нашых гараджан узнікаюць у камунальных службаў у рамках узнятай тэмы?

 -Хацелася б нагадаць, што тэрмін аплаты за жыллёва-камунальныя паслугі – 25 чысло кожнага месяца. Не забывайце пра гэта і плаціце своечасова, не стварайце сабе праблем.

1686309866967168630994464016863100527741686310216432

Кантакты

Пружанскае камунальнае унітарнае вытворчае прадпрыемства "Камунальнік"

Адрас: 225133, Брэсцкая вобласць, г. Пружаны, вул. Чырвонаармейская, 76

Факс: (01632) 4 18 64

Тэлефон: (01632) 2 14 67

E-mail: post@prj.bujkh.by

Хто на сайце

Зараз на сайце адзін госць і ніводнага зарэгістраванага

© 2024 Пружанскае КУВП «Камунальнік»