Коммунальник
Пружанское КУПП
Палівазабеспячальны ўчастак |
Адрас |
Рэжым працы |
Начальнік участку: Кукса Аляксандр Іванавіч |
г. Пружаны, вул. Леніна, д. 155 А тэл. +375 (1632) 7-10-72; тел. +375 (1632) 7-11-07 тел. +375 (1632) 7-10-06 |
Пан. – Пт.: 8.00 – 17.00 Абед: 13.00 – 14.00 Выхадныя: Сб., Нд. |
Парадак забеспячэння насельніцтва цвёрдымі відамі паліва:
Водпуск цвёрдых відаў паліва па фіксаваннай рознічнай цане ажыцяўляецца спажыўцам:
- якія пражываюць у горадзе Пружаны, - пры прадастаўленні паліўнай кніжкі і дакумента, які сведчыць асобу.
Для першаснага атрымання цвёрдых відаў паліва па фіксаваннаму рознічнаму кошту, якія пражываюць у горадзе Пружаны, прад'яўляюцца:
- даведка аб займаным у дадзеным населеным пункце жалым памяшканні і складзе сям’і з абавязковым указаннем у ёй звестак аб наяўнасці пячнога атаплення ці катла на цвердым паліве;
- дакумент, які сведчыць асобу.
На аснове гэтых дакументаў выпісваецца паліўная кніжка ў двух экзэмплярах. Адзін экзэмпляр захоўваецца ў картатэцы палівазабеспячальнага ўчастка Пружанскага КУВП «Камунальнік», другі выдаецца спажыўцу;
- якія пражываюць у сельскіх населеных пунктах Пружанскага раёна, - на аснове спісаў спажыўцоў, якія маюць патрэбу ў цвёрдых відах паліва, з указаннем прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку, адраса спажыўца, якія прадстаўляюцца Сельскімі выканаўчымі камітэтамі, паліўнай кніжкі і дакумента, які сведчыць асобу.
Пры паўторным звароце спажыўцам неабходна прадставіць вышэйзгаданыя дакументы, а таксама паліўную кніжку.
Спажыўцы, вызначаныя артыкулам 16 Закона Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 года № 239-З «Аб дзяржаўных сацыяльных льготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян», якія маюць права пры набацці цвердых відаў паліва па фіксаваных рознічных цэнах, маюць права на атрыманне льготы ў адпаведнасці з дзейным заканадаўствам.
Пры гэтым дадаткова да вышэйзгаданых дакументаў неабходна прадаставіць
- заява (у пісьмовай форме);
- дакумент, які пацвярджае права на льготу;
- даведка аб займаным у дадзеным населеным пункце жалым памяшканні і складзе сям’і.
--------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------
РАШЭННЕМ БРЭСЦКАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА ад 25 студзеня 2024 года № 61 «Аб нормах водпуску цвёрдых відаў паліва, што рэалізуюцца насельніцтву па фіксаваных рознічных цэнах» (са змяненнямі і дапаўненнямі) устаноўлены нормы водпуску цвёрдых відаў паліва на адно домаўладанне ў каляндарным годзе:
Пры рэалізацыі аднаго віду паліва:
- паліўных брыкетаў – 3,5 тоны;
- дроў – 4,9 шчыльнага метра кубічнага.
Пры рэалізацыі адначасова двух відаў паліва:
- паліўных брыкетаў – 2,5 тоны; - дроў – 2,5 шчыльнага метра кубічнага.
---------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------
Згодна з РАШЭННЕМ БРЭСЦКАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА ад 12 лютага 2024 года № 113 устаноўлены фіксаваныя рознічныя цэны на паліўныя брыкеты і дровы для насельніцтва Брэсцкай вобласці:
Від паліва |
Адзінкі вымярэння |
Фіксаваная рознічная цана, беларускіх рублёў |
1. Брыкеты паліўныя |
тонна |
28,33 |
2. Дровы, якія рэалізуюцца са складоў арганізацый, даўжынёй да 4 метраў |
шчыльны кубічны метр |
9,17 |
Па заяўцы спажыўца аказваюцца паслугі па распілоўцы, колцы, пагрузцы, дастаўцы дроў і торфабрыкету ў адпаведнасці з дзеючым Прэйскурантам.
Кантакты
Пружанскае камунальнае унітарнае вытворчае прадпрыемства "Камунальнік"
Адрас: 225133, Брэсцкая вобласць, г. Пружаны, вул. Чырвонаармейская, 76
Факс: (01632) 4 18 64
Тэлефон: (01632) 2 14 67
E-mail: post@prj.bujkh.by
Хто на сайце
Зараз на сайце два госця і ніводнага зарэгістраванага