Паважаныя плацельшчыкі жыллёва-камунальных паслуг і грамадзяне, якія пражываюць сумесна!
Звяртаем увагу!
Цяпер для не працуючых або не занятых іншым відам дзейнасці грамадзян працаздольнага ўзросту, звесткі аб якіх змяшчаюцца ў базе даных не занятых у эканоміцы, дзейнічае асобны прынцып налічэння платы за камунальныя паслугі, а менавіта:
у выпадку ўключэння іх у спісы грамадзян, якія не занятыя ў эканоміцы і аплачваюць паслугі па тарыфах, што забяспечваюць поўную кампенсацыю затрат, налічэнне платы за паслугі па гарачым водазабеспячэнні, цеплазабеспячэнні і газазабеспячэнні (пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў) ажыццяўляецца па поўным кошце.
Атрымаць садзейнічанне ў працаўладкаванні, а таксама высветліць, ці ўключаны Вы ў названыя спісы і базу, Вы можаце ў пастаянна дзейнай камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва гаррайвыканкама па месцы жыхарства. Вырашыць пытанне працаўладкавання таксама можна пры звароце ў Дзяржаўную службу занятасці насельніцтва.
Інфармацыя аб рабоце камісій размешчана на сайтах гаррайвыканкамаў. З вакансіямі, заяўленымі ў службу занятасці, можна азнаёміцца на партале gsz.gov.by.
Тэл. для даведак:
- камісія Пружанскага РВК - 3 80 17,
- упраўленне па працы, занятасці і сацабароне Пружанскага РВК - 9 06 58,
- камітэт па працы, занятасці і сацабароне Брэсцкага аблвыканкама - (80162) 21 09 02, 20 49 19.