ОТКЛЮЧИТЬ ИЗОБРАЖЕНИЯ: ШРИФТ: A A A ФОН: Ц Ц Ц Ц

Камунальнік
Пружанскае КУВП

МЕНЮ

ЗАЦВЕРДЖАНЫ

пратаколам паседжання пастаянна

дзеючай Камісіі па супрацьдзеянні карупцыі

пружанскага КУВП «Камунальнік»

№ 1 ад «29» студзеня 2020 г.

 

ПЛАН

мерапрыемстваў па рабоце пастаянна дзеючай камісіі

па супрацьдзеянні карупцыі Пружанскага КУВП «Камунальнік»

на 2020 год

 

№ п/п

Назвы мерапрыемстваў

Тэрміны правядзення 

Адказныя 

1.

Распрацоўка мерапрыемстваў па рабоце пастаянна дзеючай камісіі па супрацьдзеянні карупцыі Пружанскага КУВП «Камунальнік» на 2020 год.

29.01.2020

старшыня камісіі па супрацьдзеянні карупцыі,

члены камісіі

2.

Аб выніках маніторынгу правамернасці выкарыстання маёмасці дзяржаўных органаў і арганізацый, у тым ліку па выкарыстанні службовага і спецыяльнага аўтамабільнага транспарту, выдзялення работнікам пазыковых сродкаў.

05.03.2020

галоўны бухгалтар, намеснік дырэктара па ідэалагічнай і інфармацыйнай працы 

3.

Захаванне нормаў расходу гаруча-змазачных матэрыялаў, у тым ліку запаўненне дарожных лістоў вадзіцелямі.

05.03.2020 

намеснік дырэктара па ідэалагічнай і інфармацыйнай працы 

4.

Захаванне парадку мэтавага і эфектыўнага выкарыстання Пружанскага КУВП «Камунальнік» (дзяржаўнай маёмасці), у тым ліку заканадаўства пры адчужэнні дзяржаўнай маёмасці. 

05.03.2020 

галоўны бухгалтар 

5.

Правядзенне зверак фактычнага памеру дэбіторскай запазычанасці, кантроль над тэрмінамі іскавай даўнасці пры накіраванні іскаў у суд, аналіз і кантроль прынятых мер па зніжэнні пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці для недапушчэння яе росту ў далейшым.

04.06.2020 

вядучы юрысконсульт,

галоўны бухгалтар,

начальнік РДЦ

6.

Правядзенне праверкі па кожным факце ўзнікнення дэбіторскай запазычанасці, пратэрмінаванай звыш 1 года, для вызначэння прычын і ўмоў, якія спрыялі яе ўзнікненню.

04.06.2020 

вядучы юрысконсульт,

галоўны бухгалтар,

начальнік РДЦ 

7.

Актуалізацыя памяткі кіраўніку арганізацыі аб асноўных нормах антыкарупцыйнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь з тлумачэннем адказнасці за карупцыйныя праявы.

04.06.2020 

сакратар камісіі па супрацьдзеянні карупцыі 

8.

Аб захаванні заканадаўства пры закупцы тавараў, заключэння дагавораў на выкананне работ і паслуг.

03.09.2020

інжынер па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні,

вядучы юрысконсульт 

9.

Аб выкананні заканадаўства аб дзяржаўных закупках, закупках за кошт уласных сродкаў, закупках у будаўніцтве. 

03.09.2020

інжынер па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні 

10.

Аб захаванні работнікамі працоўнай і вытворчай дысцыпліны згодна патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 1 ад 11.03.2004 г. «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны», у рэдакцыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2015/10/12 г. № 420, а таксама за забеспячэннем здаровых і бяспечных умоў працы, якія адпавядаюць патрабаванням заканадаўства аб ахове працы, нарматыўным і тэхнічным нарматыўным прававым актам па ахове працы.

03.09.2020

вядучы інжынер па ахове працы 

11.

Справаздача аб мэтавым і эфектыўным выкарыстанні бюджэтных сродкаў, выдзеленых на выкананне дзяржаўнай праграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» за 2019 г. i мінулы перыяд 2020 г. 

08.12.2020

галоўны бухгалтар

12. 

Унясенне змяненняў і дапаўненняў ў кантракты работнікаў прадпрыемства, з улікам прывядзення іх у адпаведнасць з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

08.12.2020

вядучы спецыяліст па кадрах,

начальнік ПЭА 

13.

Аб плане работы камісіі па супрацьдзеянні карупцыі Пружанскага КУВП «Камунальнік» на 2021 год.

08.12.2020

старшыня камісіі па супрацьдзеянні карупцыі,

члены камісіі 

14.

Па кожным факце прычынення арганізацыі матэрыяльнага ўрону (маёмаснай шкоды), у тым ліку ў сувязі з выплатай арганізацыяй адміністрацыйных штрафаў, разглядаць пытанне аб спагнанні ўрону (шкоды) з вінаватых асоб. Факты вызвалення работнікаў ад матэрыяльнай адказнасці за атрыманы арганізацыі ўрон (шкоду) разглядаць на паседжаннях пастаянна дзеючай камісіі па супрацьдзеянні карупцыі Пружанскага КУВП «Камунальнік» для ўстанаўлення адсутнасці злоўжыванняў пры прыняцці адпаведных рашэнняў.

па меры правядзення праверак, маніторынгаў,

 

па меры іх паступлення 

вядучы юрысконсульт, галоўны бухгалтар 

15.

Аб выніках праверак, маніторынгаў, якія праводзяцца вышэйстаячымі арганізацыямі і іншымі кантралюючымі органамі, выяўленых фактах і карупцыйных рызыках.

па меры правядзення праверак, маніторынгаў 

вядучы юрысконсульт, старшыня камісіі па супрацьдзеянні карупцыі 

 

 

 

Кантакты

Пружанскае камунальнае унітарнае вытворчае прадпрыемства "Камунальнік"

Адрас: 225133, Брэсцкая вобласць, г. Пружаны, вул. Чырвонаармейская, 76

Факс: (01632) 4 18 64

Тэлефон: (01632) 2 14 67

E-mail: post@prj.bujkh.by

Хто на сайце

Зараз на сайце 296 гасцей і ніводнага зарэгістраванага

© 2024 Пружанскае КУВП «Камунальнік»